Далёкi гром, iскрыстыя маланкi...

Юрий Боровицкий
***
Далёкі гром, іскрыстыя маланкі
І моцны дождж, што б’е ў маё акно…
Ляцяць праз жнівень хмары-хуліганкі,
Цячэ жыццё, як лёгкае віно –
Ігрыстае. Яно спатоліць смагу.
Яно спатоліць смагу да ўсяго,
Калі ўпаду, калі пад вішняй лягу,
Як белы ліст з нататніка майго.

14. 08. 2018 г.