Дарогi

Ковальчук Тамара Васильевна
Усе дарогі вядуць на радзіму,
Да той хаты, дзе ты нарадзіўся,
Дзе на санках ляцеў з гары ўзімку,
Па ільду на рачулцы насіўся.

Дзе ляжаў у траве шаўкавістай,
І ад водару кветак быў п'яны.
Дзе крынічнай вадою празрыстай
Наталяў душу, быццам дурманам.

Дзе ў туманах сівых заляцаўся,
І расказваў аб мэтах бярозам.
Разам з сонцам світанню ўсміхаўся,
Ды губляў на зямлю шчасця слёзы.

Усе дарогі вядуць да мястэчка,
Ад якога ляжаў шлях пазнання,
І ў якім засталося сардэчка,
І надзеі жыцця на спатканні.

                04.08.2018 г.