Дожджык

Валентина Ментуз
Дробны дожджык імжыць, як праз сіта,
грыбнікам абяцае ён  казачны рай,
ліпень, ў полі паспела ўжо жыта -
ды не радуе сёлетні нас ураджай.

Не хапіла жытнёвым пасевам вадзіцы -
вельмі бедны дажджамі быў чэрвень і май,
і блукалі далёка ад нас навальніцы,
лета ўдосталь аблашчыла сонейкам край.

Можа гэта ў Зямлі памянялась арбіта,
пераблыталісь поўнач і поўдзень прынамсі?
Бо чаму тады дожджык ідзе менавіта,
калі вочы нацешыць пейзаж афрыканскі?!