Багатае роднае поле

Алла Богуш
Глыбокае, чыстае неба
Блакітнаю кветкай цвіце.
Прасторы бяскрайнія хлеба  –
Пшаніца ўся ў колас ідзе.

Лагоднае, цёплае сонца
Глядзіць, як матуля, і мне
Пяшчотна і міла на сэрцы.
І хмарка, і смутак міне.

Багатае роднае поле!
Гамоняць, пяюць каласы.
І маніць сабою раздолле,
І птушак звіняць галасы.