Навучыце

Ковальчук Тамара Васильевна
Навучыце мяне гаварыць,
Падарыце прыгожыя  словы,
Бо пакуль маё сэрца гарыць,
Мне патрэбна зямлі маёй мова.

Навучыце чытаць і пісаць,
Кожным гукам душу наталіце.
Я хачу іх часціначкай стаць -
Вы пачуцці мае закраніце.

Навучыце мяне бачыць свет
Між радочкаў і літар цудоўных.
Я адпраўлюся, нават, у сусвет,
Данясу рэч да звонніц царкоўных.

Навучыце мяне гаварыць!
Хачу мовай сваёй ганарыцца.
Без яе шчасця ўжо не стварыць,
Марам добрым ніколі не збыцца.

                12.07.2018 г.