Ну, як ты жывеш без мяне, Беларусь?

Татьяна Полякова 13
У асенняй лістоце губляецца сум,
І сонца па дахах гуляе.
Ну, як ты жывеш без мяне, Беларусь?
Хто зорку з табой сустракае?
 
Злётаюць лісточкі, ляцяць над зямлёй,
І птушкі  ў далеч імкнуцца.
Ты  верыш ў мяне, беражэш мой спакой,
І смутку хаваеш пачуцці.
 
Ну,  як ты жывеш без мяне, Беларусь?
Вады б  мне тваёй зноў напіцца!
Калі б толькі ведала, як ганарусь,
Як ноччу мне доўга не спіцца.
 
Люблю я бясконца цябе, о, зямля,
Край  продкаў маіх беларускіх!
Дзе дзяцінства прайшло, і  дзе вырасла я.
З сяброўкай між вулачак вузкіх.
 
Ну,  як ты жывеш без мяне, Беларусь,
Асенняй лістотай адзетай.
Бягу  на спатканне і  птушкаю б’юсь,
Хачу жыть табою сагрэтай!