Буйнымi кроплямi...

Татьяна Борисова 11
Буйнымі кроплямі дождж
грукае ў вокны-прагне
майго засмучэньня.
Струменьчыкамі,быццам
голкамі,упіваецца ў мае
жылы,зліваецца з крывёй
і зноў выпадае туманамі,
пакідаючы нямую пустэчу
чыста вымытага цела.