Не той беларус

Людмила Воронова Супрун
Не той беларус, хто надзеў вышыванку,
І збег за мяжу лёгкай долі шукаць,
А той, хто матуліных слоў калыханку
Запомніў і дзецям жадае спяваць .

Не той беларус, хто на плошчах галосіць,
І з пафасам, грозна трасе кулаком,
А той - хто дарэмна нічога не просіць,
Працуе штодзённа на край свой і дом.

Не той беларус, хто забыўся пра маці,
Не той, хто Радзіму прадасць за даляр,
А той, хто свайго не пакіне дзіцяці,
І той, хто зямельцы сваёй - гаспадар.

Не той беларус, хто схаваўся за плечы
Чужыя і гучна крычыць: «Патрыёт!»
А той, хто жыцця не ўяўляе з малечы
Без роднай зямлі, хто складае народ.
г. Мінск, 04. 07. 2018 г.