Малая радзiма

Ковальчук Тамара Васильевна
На зялёнай вялікай планеце
Ёсць куточак зямлі дарагі.
Ён здалёку, як сонейка, свеціць,
Сагравае жыцця берагі.

І душу маю кліча, гукае,
Вабіць водарам траў маладых,
Жаўруком, тым, што ўранні спявае,
І святлом дзьмухаўцоў залатых.

Цёплы ветрык мне сэрца казыча,
Запрашае у лес, на раку,
Быццам там толькі шчасця мне зычыць,
І вядзе. як дзіця, за руку.

Ёсць радзіма малая, як маці
Усіх чакае дадому яна.
І натхняе на подзвіг і шчасце,
Застаецца адданай адна.

                30.06.2018 г.