Сёння вецер шапацiць лiстотай...

Юрий Боровицкий
***
Сёння вецер шапаціць лістотай
І гайдае пышных дрэў галовы.
У мой сад крадзецца ён употай,
Потым адлятае ў лес сасновы.

Сёння вецер гоніць, гоніць хмары,
Сёння вецер марыць пра любоў
І ўжо піша, піша мемуары
Пра каханне летняе – без сноў.

30. 06. 2018 г.