Гуцульскi край! Жырандоля!

Славик Домейка
Я прыехаў ва Украіну
У гуцульску Верхавіну
Каб сустрэць красу Іванку
Што падобна да цыганкі
Прыпеў
Ой гэй-гэй! Вось гуцульскі край
Верхавіны край, разам заспявай!( 2р)

У сваякоў была у Мінску
Падарылі ёй калыску
А у дадатак жырандолю
Вось такая мая доля!
Падарункі, пачастункі
Прапаную ёй руку
Хлопец я яшчэ не стары
Мой згаджуся і да пары!
Прыпеў
Ой, гэй-гэй! Вось гуцульскі край
Верхавіны край, разам заспявай!
Прыхапіў і ложку, міску
І цягну малым калыску
Жырандоля, жырандоля
Вось такая мая доля!

Адказала... мне Іванка
Не мая яна каханка
За калыску дзякуй велькі!
Я гуцуліка знайшла!
Хлопец статны!Ён Васіль
Не стары і поўны сіл
Жырандоля, жырандоля
Вось такая мая доля!
Размяркую свае грошы
Утаплюся ў Чэрэмошы!
Ой гэй-гэй! Вось гуцульскі край!
Чорны Чэрэмош разам заспявай!

Я прыехаў ва Ўкраіну
У гуцульскі Верхавіну
Дзе дарогаю ўздоўж
Цячэ Чорны Чэрэмош
Каб пабачыць кветкі, горы
Паланіны і прасторы
Захапляцца зноў і зноў
І сустрэць сваіх сяброў!
Прыпеў.