Наш дзень

Алёна Папко
Давай скажам адно аднаму тое,
На што не хапіла смеласці
Год таму, альбо два.
Мы адной крыві ў лоне вечнасці,
Аднаго святла.
Што бяскрылыя ў небе ветразі,
Не адкідваем белы цень.
Незагоеныя…
Як і мроя мая:
Каб адзін з мільёнаў –
НАШ ДЗЕНЬ.