Яблыкi

Алёна Папко
Заканапачаны пакуллем
З-за непагадзі гроты.
Час –
Скурай адчуваць падзенні
І ўзлёты.
Па жнівеньскім абрусе
Коцяцца яблыкі.
Хто мы с табою? Адкажы –
Сапернікі ці саратнікі?
Коцяцца…
Коцяцца яб-
                лы-
                кі…
Чырвоныя, жоўтыя,
                раннія…
Дзе яны саладзейшыя:
У Вене, у Кракаве альбо ў Празе?

У вёсцы, дзе ў дзяцінстве
Іх я збірала ў садзе.