Ветразь неба у хмарных плямах...

Юрий Боровицкий
***
Ветразь неба ў хмарных плямах.
Хмурны дзень плыве, плыве…
У зялёных акіянах
Лесу Лесавік жыве.

Той Лясун спявае песні,
Гне бярозы да зямлі,
Ці сухой галінкай трэсне,
Ці схаваецца ў галлі.

Хмурны дзень плыве над лесам.
Плямы ветразя плывуць.
Дзесьці ў лесе пад навесам
Дзеці Лесуна жывуць.

Ім Лясун спявае песні
Пра нябёсы-караблі,
Капяжы, што напрадвесні,
І пра птушак на галлі.

27. 06. 2018 г.