Земляки

Анна Будзько
Верш на беларускай мове

Шмат чаго паміж намі агульнага...
Мы з табой на аднолькавай хвалі.
Вечарамі ад жартаў утульна нам.
Калі зараз дарослымі сталі...
Ганарымся адною Радзімаю,
Нездарма землякамі назвалі...
Калі бацькавай мовай адзінаю,
Мы з маленства з табой размаўлялі.

           *   *   *

Колькі часу за шчасцем па свеце,
У адзіноце душа блукала...
Па якой невядомай прыкмеце,
Гэта шчасце яна адшукала...


                июнь 2018