***

Валерий Познякевич
Расхістаў буран бярозку,
хіліць стрыжань да зямлі.
Стрэхі рве, дзіравіць вёску,
апустошвае палі.

Хто наслаў такія здзекі
на сялян, на іхні род?
Дзе узяць народу лекі,
каб пражыць у цяжкі год.

Хто адкажа чалавеку? --
Неба хмурае маўчыць.
Хоча ведаць ён спрадвеку,
Чым нядолю залячыць.