Вецер вольны ляцiць i спявае, шумiць...

Юрий Боровицкий
***
Вецер вольны ляціць і спявае, шуміць,
Перашкоды не робіць нікому.
Вецер вольны жыве, як умее ён жыць.
Не зайздросціць ён ветру другому:

Ні таму, што не можа прарвацца з-за хмар,
Ні таму, што раве залачоны,
Ні таму, што высокіх бянтэжыцца мар,
Ні таму, што над морам – салёны.

Вецер вольны імчыць. Вам яго не спыніць.
Хіба ж можна зайздросціць чужому?
Вецер вольны жыве, як умее ён жыць,
І не будзе спяваць па-другому.

22. 06. 2018 г.