Памiж мною i месяцам хмаркi плывуць...

Юрий Боровицкий
***
Паміж мною і месяцам хмаркі плывуць:
То блішчыць, то хаваецца месяц.
За сабою мяне тыя хмаркі завуць,
Ды душа застаецца на месцы.

Прырасла, нібы мох, да бярозак крывых,
Што растуць у канцы агарода,
І не хоча ні песень, ні казак чужых,
Ні вады, ні паветра, ні мёду.

Паміж мною і месяцам хмаркі плывуць,
Мне з-за іх усміхаецца месяц.
Разам з хмаркамі думкі і мары бягуць,
Ды душа не кранаецца з месца...

19 – 20. 06. 2018 г., Радашковічы