Збудзiлася ранiца цiха...

Юрий Боровицкий
***
Збудзілася раніца ціха,
І хмары навіслі над ёй,
Бы шэрага неба ваўчыха
Стаіць над змарнелай зямлёй.

“Абложныя хмары навіслі.
Чакаць, можа, дождж акладны?” –
Зямелькі журботнае мыслі,
Зямелькі засмяглае сны.

Збудзілася раніца ціха,
І хмары навіслі над ёй.
А дождж не ідзе, як на ліха,
Не поіць зямельку вадой.

06. 06. 2018 г.