Наследие предков. Часть 4

Олег Малашонок
Тема: История ратуши в городе Минске.

   Добрый день, любители древней истории!

   Что же означает слово "ратуша" и каким образом оно появилось в светлом лице города Минска? Для начала, дорогие мои читатели, мы улыбнёмся друг другу доброй и светлой улыбкой, не забыв выключить ожесточённый телевизор на время познания неизгладимого в светло любимом, потом мы достанем с запылившейся полки хорошо знакомый толковый словарь Русского языка Ожегова С.И. и посмотрим значение слова "Ратуша":

   1 значение слова "ратуша": В Средневековой Европе и России 18 - начала 19 века: орган городского самоуправления;

   2 значение слова "ратуша": Название зданий городского самоуправления ( в некоторых странах Западной Европы и в Прибалтике ).

   Однако если мы будем использовать славяно-арийское мировозрение, разделяя это слово на две части, тогда мы получим очень интересную трактовку этого необычайного слова:

   Ра- это солнечный Бог; туша - выпотрошенное тело.

   Получается совершенно другой смысл слова Ратуша:



   Выпотрошенный солнечный Бог. Почему он выпотрошен? Потому в Нём отсутствует светлая радость и присутствует один сухой рассудок. Общественный славяно-арийский Кон ( свод правил жизни ) превращается в сухой За- Кон, написанный избранными людьми, забывшими правила общественной славянской жизни...

  Уважаемый судари и сударыни! Я немного отклонился в сторону познания глубины звучания слова "ратуша" и возвращаюсь обратно, в город Менск, где это величественное слово обрело полную мощь и силе, благодаря трудовой деятельности мещан. Чтобы вы лучше осознали каплезвучность и каплеструйность ваших мозгов, проявленных в час познания света истины, в час раскрытия напряжения светлой мысли, порождённой тайными созвучиями слова "ратуша", я позволю себе поведать о нём последовательно на двух родственных языках. Причём, я начну с белорусского, а окончу свой поучительный рассказ на русском...

   Ратуша.

   Хаця ратуша згадваецца у прывiлеi Менску на мандэбургскае права, выдадзеным у 1552 годзе ( "и тежъ на местцу годном мають справити ратушъ", аднак дзе тады знаходзiуся будынак менскага самакiравання, невядома. Пра тое, што ратуша сапрауды iснавала у месцыу 1582 годзе, вядома з дакументау таго часу. У 1591 годзе жыхары Менска атрымалi льготы для "подпоможенья на тот ратуш... которыи они тепер збудовати хочуть".

   У ратушы засядау магiстрат, якi быу органам заканадаучай i судовай улады места да канца 18 стагодзя ( пасля далучэння да Расii у 1793 годзе асноуныя функцii магiстрата пераняла гарадская дума, магiстрат захавау судовыя функцii, а канчаткова быу скасаваны у 1870 годзе ). У склад магiстрата уваходзiлi прадстаунiкi купецтва, цэхмайстры. Кiраунiком магiстрата быу войт, якога назначау кароль польскi i вялiкi князь лiтоускi. Войт назначау або зацвярджау выбраную мяшчанамi калегiю радцау ( выбаршчыкау ). З лiку радцау заможныя мяшчане выбiралi двух бургамiстрау, чатырох радцау, чатырох лаунiкау тэрмiнам на год. Мяшчане судзiлi бургамiстрауска- радзецкi ( маёмасныя справы ) вайтоуска-лаунiцкiя ( крымiнальныя справы ) суды. Пастановы судоу зацвярджау войт. З 16 стагоддзя абавязкi войта у судах i у штодзённым жыццi места выконвау яго намеснiк - лянтвойт. У 17 стагоддзi абодвы суды былi злучаны у адзiн - бурмiстрауска-радзецкi, або магiстрацкi ( ратушны ).

   Тыя мяшчане, якiя падпарадкоувалiся магдэбурскаму праву, былi "аддалены" ад гродскага ( замкавага ) суда, а таксама ад улады ваяводы, старасты, iншых службовых асоб, якiх назначау манарх Вялiкага Княства Лiтоускага.Тыя ж землi места, якiя знаходзiлiся пад уладай феадалау, духоуных асоб, iншых службовых асоб, якiх назначау манах Вялiкага Княства Лiтоускага. Тыя ж землi места, якiя знаходзiлiся пад уладай феадалау, духоуных асоб ( юрыдыкi ), не падпарадкоувалiся магiстрату. Свае юрыдыкi мелi у Менску князi Радзiвiлы, Саламярэцкiя, Друцкiя- Горскiя, феадалы Корсакi.

   У кнiгах Менскага гродскага суда пад 1600 годам згадваецца "зэгармiстрратушы" Мiкiта, што сведчыць пра тое, што на будынку у той час ужо быу гадзiннiк (зэгар).

   У 1617 годзе згадваецца "...пляц... в рынку против ратуша лежачый". Як бачым, у той час слова "ратуш" было у беларускай мове мужчынскага роду - менавiта у такой форме яно прышло да нас з польскай мовы ( ratusz ). У 1640 годзе рынак з лаукамi i ратуша згарэлi.

   У 1645 годзе маскоускi ваявода В.Якаулеу адзначау, што ратуша "добре велика, каменная" ( у 1655 годзе Менск быу захоплены маскоуцамi ). Маскоуцы уключылi ратушу у лiнiю абарончых умацавання места, злучыушы з iншымi будынкамi драулянымi сценамi.

   Дыпламат Святой Рымскай Iмперыi  Бернгард Леапольд Франц Танер, якi праяджау праз Менск у 1678 годзе, адзначау, што "...галоуная аздоба пляца - ратуша, што стаiць усярэдзiне, аточаная мноствам лавак".

   У 1670-я годы будынак ратушы патрабавау рэстаурацыi. Так, 1 студзеня 1675 года мiнскi войт паведамляу пра тое, што пан Яумен абяцау аднавiць ратушу, i азначау, што цесляры гатовы пачаць працу. 24 студзеня 1679 года зноу абмяркоувауся рамонт будынка, на чым настойвалi бурмiстр Ежы Яусовiч, радцы Дзям`ян Ciрадовiч i Жыдкевiч, пан Якуб Маслоускi, пан Алiсаевiч. Радцы Рыгор Лукашэвiч i бурмiстр Шышка прасiлi "хоць накрыць" будынак. Супраць выступiлi бурмiстр Пятроускi i Яумен Пятровiч Астроускi.

   У 1774 годзе ратуша была адноулена з iнiцыятывы i пад кiраунiцтвам войта Станiслава Бужынскага. У 1795 годзе у "Тапаграфiчным апiсаннi Мiнскай губернi" згадваецца "каменная ратуша i пры ёй партыкулярная аптэка". К 1797 году ратушу перабудавалi паводле праекта мiнскага губернскага архiтэктара Фёдара Крамера. Яна набыла рысы класiцызму: двухпавярховы прастакутны у плане будынак пад пакатым вальмавым дахам. Цэнтральная частка галоунага фасада была вылучана рызалiтам з трыма маршавымi усходамi, акцэнтавана чацверыковай вежай, завершанай купалам са шпiлем з ветранiкам. Балконы у порцiках i вежа мелi каваныя агароджы.У "Эканамiчным камеральным дастатку да атласа Мiнскай губернi" пра ратушу гаворыцца як пра "нанова цяпер папрауленую з гарадских сродкау".

  З 1800 года на вежы ратушы быу зроблены назiральны пажарный пост.
У канцы 18 - пачатку 19 стагоддзя, у будынку арача магiстрата знаходзiлiся суд, гауптвахта, архiу. У першай палове 19 стагоддзя тут адбывалiся сеймiкi шляхты.
Расiйскi вайсковец i пiсьменнiк Уладзiмiр Бранеускi у кнiзе "Путешествие от Триества до С.-Петербурга в 1810 году" так апiсвау выгляд цэнтральнага будынка  горада :" Большая четырёхугольная площадь застроена двух- и трёхэтажными домами; в центре - ратуша и гауптвахта простого, но очень приятного вида."

   8 лiпеня 1812 года Мiнск захапiла французскае войска на чале з маршалам Луi Hiколя Даву. Мясцовая шляхта арганiзавала урачыстую сустрэчу французам. Магiстрат горада i цэхi вiталi Л.Н.Даву, падсцiлаючы яму пад ногi цэхавыя сцягi. Людзi крычалi:"Няхай жыве Напалеон, збауца Польшы!" Усё гэта суправаджалася iгрою гарадскога аркестра на балконе ратушы. 15 жнiуня у дзень нараджэння Напалеона, а 16 гадзiне, мэр Мiнска граф К.Лiпскi з сябрамi муцыпалiтэта прыйшлi на Высокi  Рынак, якi быу пераменаваны у пл. Напалеона "пад крыки тясяч гараджан".

    
   Расiйскi чыноунiк А.Башмяк у кнiзе "Дневные записки путешествия в разные области Западной и Полудзенной Рассии" у 1815 годзе адзначу, што у Минску, "внутри города" знаходзiцца "обширная площадь, называемая Верхним рынком, середина которой занимается довольно великим, с колонадою зданием, заключащим присутственные места".

   В 1819 года ратушу рэканструявау мiнскi губернскi архтектар Мiхаiл Чахоускi. Да пауднёва- усходняга фазада была прыбудавана мураваная агароджа, аздобленная ляпным декорам, а трохi пазней бакавыя портiкi аздобiлi фронтомамi. Паводле польскага гiсторыка Тадэуша Корзана ( нарадзiуся у Мiнску e 1839 годзе i да 1850-х тут жыу ), у ратушы быу "абмураваны унутраны дворык, якi, прауда, заусёды быу адкрыты для прахожых i вельмi недагледжаны".

   Паводле яшчэ аднаго свечання, "будына ратушы меу досыць прыгожы выгляд, а на яе вежы знаходзiуся дзяржауны герб". Гэтым гербам, як вiдаць з тагачасных выяу, быу расiйскi двухгаловы арол. Флюгель, якiзавяршау купал вежы, таксама меу выяву двухгаловага арла.

   У 1830-я гады у ратушы размяшчалiся: музычная школа ( амаль пад дахам ), i гарадскi аркестр, якiм кiравау Вiнцэнт-Стэфановiч. На адкрытай галерэi другога паверха часта адбывалiся канцэрты аркестра, улетку - амаль штодня. На балконе з 19.00 да 20.00 iгралi сiмфонii, уверцюры, танцавальныя кампазiцii. У аркестры было многа вучняу школы. У гэтай школе вучыуся будучы польскi кампазiтар Станiслау Манюшка. У 1847 годзе актавая зала ратушы была рэканструявана паводле праекта мiнскага губернскага архiтэктара Казiмежа Хрчшановiча i у ёй размясцiуся ( да 1851 года ) гарадскi тэатр, якi займау большую частку другога паверха. "Размалявау" залу i стварау дэкарацii мастак Ян Кураткевiч, "лямпаушчык" мешчанiн Айсей Iрман зрабiу 21 лямпу, жырандолю i месца для суфлёра, у лауцы мiнскага купца Завiшы было набыта сукно, машынiст Давiд Выгорчык усталявау кулiсы. Паказы давалi не больш за тры разы на тыдзень. На сцене выступалi трупы Яна Хэлмкоускага, Вiнцэнта Вяжбшiцкага, В.Драздоускага. Паводле вiдавочцау, тэатр быу "невялiкi, але даволi прыгожы i вытанчанна аздоблены". Як згадвау сучаснiк, "... зроблены у ратушы тэатр утрымлiвауся досыць чыстым. <...> Губернская ложа знаходзiлася насупраць сцэны. Паказы давалiся не больш за тры разы на тыдзень i публiка наведвала iх ахвотна". Спектаклi iшлi на польскай i русскай мовах. У 1846 годзе расiйскi iмператар Мiкалай Першы загадау выдзялiць з даходу Мiнска на падтрыманне сталага расiйскага тэатра па 2 тыс. руб. серабром.

   У 1851 годзе было прынята рашэнне аб зносе ратушы, i у 1857 годзе Мiнская гарадская дума выдаткавала грошы "на набыццё снарадау для разборкi будынка ратушы". Фармальнай прычынай зруйнавання стала тое, што ратуша, "займаючы сабой частку галоунага пляца, перашкаджала i захiнала вiд саборнай царквы ды прысутных месцау, якiя будавалiся нанова". На пастанове аб зносе стаiць рэзалюцiя расiйскага iмператара Мiкалая Першага. Канчаткова будынак быу знiшчаны толькi у вераснi 1858 года. Як свечыу тагачасны мiнскi праваслауны архiепiскап Мiхаiл Галубовiч, "... выканауца абавяскау губернатора граф Эдуард Теадоровiч Келер загадзя пачау рыхтавацца да урачыстага прыёму цара:
забрукавау i адрамантавау многа вулiц; пляц, дзе нахадзiлася ратуша, ачысцiу ад рэшткау i вылiзау". Паводле Т.Корзана, "... ратуша была разабрана для пашырэння плошчы, якую звалi Высокiм Рынкам". З бляхi, знятай з даху ратушы, былi выраблены 1483 шыльды на дамы гараджан. Камянi ад муроу пайшлi на брукаванне вулiц i пляцау.

   У Iнстытуце русскай культуры ( Пушкiнскiй дом ) Рассiйскай акадэмii навук захоуваецца "Гiстарычнае апiсанне губернскага горада Мiнска i губернi",у якiм змешчаны звесткi, што нiбы будынак ратушы быу знiшчаны, бо "...сваiм iснаваннем нагадвау жыхарам пра звычаi мiнулых часоу, пра магдэбургскае права".

   У 1978 i 1988 гадах археолагi даследвалi рэшткi ратушы. На глубине 1,8 - 2 метрау былi выялены рэшткi муроу, падлога двух памяштканняу ( цагляная i брукаваная ) i рэчы 16-18 стагоддзяу. Была высветлена, што падмурак будынка складзены у 16-17 стагоддзях. Былi так сама знойдзены рэшткi калон канца 18 стагоддзя ад галоунага i заходняга порцiкау. У цэнтральнай частцы будынка выяулены рэшткi печы 17 стагоддзя. з палiраванай кафлi зялёнага колеру, аздобленай раслiнным узорам. Былi у ратушы i печы з палiхромнай кафлi. Паводлi iншых звестак, "рэшткi падвалау той часткi ратушы, якая была раскапана, характэрная для 18 стагоддзя".

   Ратуша адноулена у 2002-2004 гадах па iнiцыатiве i пры фiнансавай дапамогi Мiнскага гарадскога выканаучага камiтэта паводле выгляду, якi будынак меу на пачатку 19 стагоддзя. Архiтэктурны праект выканалi С.Багласау i В.Якавенка. Увенчвае будынак 32-х метровая вежа з выявай герба Мiнска i флюгерам з датамi "1591-2003"- гадамi надання гораду герба i часам аднаулення ратушы. На вежы усталяваны гадзiннiк, куранты якога штогадзiны на працягу 20 секундау адбiваюць мелоды. "Песнi пра Мiнск" ( музыка Iгара Лучанка ).

   У 2002 годзе С.Багласау паведамляу, што "...у падвальнай частцы будынка захавалiся участкi муроу, а таксама рэшткi падлог, датаваныя 17-18 стагоддзямi.
   

  продолжение на русском следует...

1. Примечание: Исторический источник: Книга Виктора Корбута и Дмитрия Ласько "Наследие предков". Минск "Беларусь" 2016 год. Стр 50-52

2. Примечание: Фотография минской ратуши сделана фотографом Дмитрием Ласько в "Наследии предков"( стр. 52 ).