То сонца, а то нойдзе хмара...

Юрий Боровицкий
***
То сонца, а то нойдзе хмара,
Як беспрычынная туга.
То сонца зноў, і зноў я мару,
На небасхіл гляджу: дуга
Аблокаў нізенька павісла,
А ніз дугі – сасновы бор.
Тужыць і марыць – бескарысна,
Карысна – думкамі ў прастор
Ляцець і жыць, пакуль жывецца,
Глядзець на белы небасхіл,
Не сумаваць, пакуль пяецца,
Спяваць, пакуль хапае сіл.

03. 06. 2018 г.