Дзе ж ты, месяц? Дзе ж ты, поуня...

Юрий Боровицкий
***
           Светлай памяці Валянціны Аляксандраўны

Дзе ж ты, месяц? Дзе ж ты, поўня?
Мо, пайшла ты ўжо на сход?
Дзе ты, дзе, маё бяссонне?
Дзе ты, месяца ўзыход?

Хутка, хутка ўзыдзе месяц.
Ён на сходзе, на схадку.
А ці там табе ён свеціць?
Падае табе руку?

Ці запросіць на рушэнне?
Ці асветліць табе шлях?
Ці чакаеш запрашэння?
У якіх цяпер краях?

Хутка, хутка ўзыдзе месяц.
Спачывай! Кладуся спаць.
Хай твайму бяссонню свеціць!
Словам буду ўспамінаць.

01. 06. 2018 г.