Тлумачэньне каханьня

Александр Мурыгин
          Цягнік каханьня.
Каханьне – гэта тое, што цягне нас
праз няўтульны сьвет
па каляіне жыцьця...
...............
Даруй Бацька – я спынюся ў сьпякотнай цемры,
ля ўваходу да Цябе...
....................
Затрымайся й ты – як сустрэчны цягнік,
бо спатканьне рыхтуе нам небяспеку...
....................
...Спрабуем рухацца як птушкі –
бязгучна, бязсэнсоўна...
          ***

          Дзіўны сьпеў.
Ійсьці насустрач, ўзрушвая кволае лісьцьце...
Моцна закульгаць, ўбачыўшы нічыйнага сабаку...
Прыстасавацца да навакольля як ён...
Спадзявацца. Рабіць па-свойму – як ён.
..........................
Зьвярнуць на нешта увагу як на дзіўны сьпеў
ў мінулым, ў нявыразным...
        ***

        Змовы.
Час нагадвае заверуху,
за йім нябачны зьмены...
Ўстрымляваемся...
...Каханьне – гэта змова з кімсьці,
як гадзіннік – змова з часам,
як спроба
назапасіць сардэчныя тукі ў грудзях,
........................
нікому ня чутныя, нікому ня патрэбныя...
          ***

          Невядомыя літары.
Тлумачыць. Павольна,гледзячы ў вочы –
што гэтага ня вытрымаць,
што лепей адразу спыніць,
што кроплі, якія вецер кідае ў твар
ды зжаўцелыя ліхтары,якія паволі крочуць
па той бок –
гэта схаваны сэнс нашай прамовы...
.........................
Ў старых часопісах сустракаюцца
нявядомыя літары – адгучча
хвалюючых падзей.
...Яны скочуць –
нядатычныя, нясхапімыя...
         ***

         Бязглуздая мара.
Бязглуздая мара – сустрэцца ізноўку...
.........................
...Як цацкі ля ганку маленькай крамы
ды пакінуты ровар
здольны перачакаць дарослае жыцьцё,
так й нам трэба пачакаць
пакуль сустрэчы ізноўку зробяцца патрэбнымі.
..........................
Бо мы засталіся адзіныя ўдзьвох –
на востраве былога каханьня,
пасярод ракі жыцьця...
          ***

          Гучаньне сусьвету.
Глядзіць проста ў твар...
Мае вочы вялікія, шызыя,
але гэтага ня ведае...
Ведае, што вакол вялікі сьвет.
Ён гучыць.
Ведае, што ёсьць каханьне.
Яно мае смак, таксама гук...
А выглядае –
цёпла ды смачна...
          ***

          Размаўляючыя дрэвы.
Яны таксама размаўляюць.
Паміж сабой.
Спрабую пачуць – ніяк...
..................
Дапамажы мне зразумець сабе,
пачуць як па скуры паўзе мураш,
скарупкамі крылаў здабыць Волю –
гайда лётаць вакол агеньчыка!..
.......................
Гэта дрэвы ледзь бачна пасоўваюцца
вакол нас са словамі – “развітвайцеся”...
           ***

           Каханьне на сходах.
Каханьне на сходах? Аці
жывёлы дурнейшыя за нас?- кажаш ты,
Ці не жывём ўжо апошні раз?
..........................
Каб потым чакаць, чакаць...
...Пакуль да нас патрапяць рэчы.
Тыя ж сходы – разбурацца
ды зноўку адбудуюцца як былi...
...................
Ды мы з табой, хістаясь
ад працяглага пацалунка,
павольна пойдзем па йіх
да звычайнага каханьня...
         ***

         Дзявочая сьлязіна.
Ноччу нейдзе лаяліся.
Потым дзяўчына галосіла пад вокнамі.
Ляпалі дзьвярыма.
Мятусіліся ано да ранку...
......................
Засынаю з думкай – гэта каханьне!..
...Пэўна ад дзявочай сьлязіны
атрымліваюцца дзеці...


          Дыхаць.
Дыхаць. Адчуваць. Спадзявацца...
...................
Ўсё як заўжды – хуткі позірк...
...Раптам спыняецца рух падземнай чыгункі.
Муры заплюшчваюць вочы...
..............
Дзе яна – дыхаць?
Яе няма...
Дакладней ёсьць, але нам не належыць...
Як наша каханьне –
яно належыць мінуламу...
          ***

          Мыш.
Маленькі, шмыглявы.
Нешта ведае – бо хаваецца...
...........................
Слухалі яго пад ранак.
Піскацеў – нешта сьпяваў па-свойму...
“Злавіць?”
“Крый божа! Ўтульна...”
....................
Раптам зьнік. Засталася дзюрка ў падлозе...
...Няміга. Будынак зруйнавалі...
          ***

          Выгляд у люстры.
Ўспамін мацнейшы за існуючае,
бо тое звонку, а ён...
...А ён прываблівае
як твой выгляд ў люстры –
мацней ды мацней...
...................
Хай яно ляснецца,
гэтае жорсткае люстра ўспаміну...
          ***

          Пусты пакой.
Ў пустым пакоі, пад ранак
мы стаялі ўвабдымак
й людзі, якіх ўжо няма,
спыняліся ля ўваходу,
прасілі прабачэньня за нешта...
.........................
Пакой бяз мэблі ды людзей.
Толькі музыка, толькі мы...
          ***

          Размаўляючае быдла.
Калі ўжо дасі мне прывабных сноў,
ты – бляшаны небасхіл?
.....................
Падрыхтаваны да паўстаньня
выконваю хатнія абавязкі...
Як размаўляючае быдла
пытаю кошт солі ды запалак...
.................
Абараціся хутчэй – болей ня зьвідемся...
           ***

           Малюнак на шыбе.
Як малюнак на зайнелай шыбе
студзеньскага аўтабасу
адштурхоўваючы яскравая
адначасова
хаваеш цяплыню датыку...
           ***

           Стары гадзіньнік.
Шклянка тонкага шклу.
На талерце – нябёская вадкасьць...
..................
Пасунься бліжэй –
бо ледзь бачная за брудам быцьця...
....Абсмактай гачок мязеньца,
сыдзі...
Ды ня вяртайся...
...Як благі сон, ў якім
лупіць стары гадзіннік
ды ня меньш стары далягучнік
балбоціць, балбоціць –
ніяк ня сьціхне....
..........................
Пусты шлях. Ноч.
Ня ведаю як і трапіць да дому...
         ***

         Цыганачка ля піўной.
Акцёрка. Шкандалістка...
Супакоілася пасля сарака...
...........................................
А мне як?
Як ійсьці ля піўницы
ды бачыць
тваю бязгучнаю цыганачку?
...Цябе ажылую.
           ***

           Заставайся побач.
Чую твой голас.
Пазнаю яго. Вылучаю з гоману.
Вось ізноўку....Не, ня ты...
...Заставайся побач.
Будзем перамаўляцца
...............
пакуль ня сустрэнемся...
           ***

           Заверуха.
Ані зямлі, ані неба...
Заверуха прыхапіла ля Дукоры.
Таўчэмся наўзбоччу шашы. Сьпяваем.
...Вадзіла спыніў фуру – “сядайце!”
.........................
Вярталіся з вясельля.
З “сваёй” ды вэнджанінай –
й самі былі тыпу маладыя...
          ***

          Адлiга.
Адлiга. Магчымасьць вольна
рухацца...
...............
Лёкки сум.
...Што хутка сьцюжа iзноу
зкуе цела й думкi.
Што хутка апынёмся
бязрушнымi, зьняможнымi...
          ***

          Сьмерць мая.
Вышчэмліваецца адкуль-та зза шафы...
Жоўтаскурая, з адвіслым брухам –
ажнік бачны кішкі пад скурай...
Сядзіць на лаве ўскасяком.
Гучна сёрбае каву.
...Алеж ня сыйдзе – бо
імя ёй – сьмерць мая...
...Як чарга за ільготнай пазыкай.
..............................................
Ўсё вакол нагадвае аб цябе.
         ***

         Тукі сэрца.
Тукі сэрца клічуць ў дарогу...
Пачкай! Апошні раз спытаем сябе –
ці не зрабіліся мы нейчым адзіным,
непадзельным,
чырвона-бела афарбаваным?
........................
Хаця яно складаецца з нясумяшчальных
часцін – цябе ды мяне...
          ***

          Трохі пачкай.
Размаўляю з табой.
Ня чуеш. Стаіш па-за нябачным шклом...
Імкнуся дакрануцца да тваіх далоняў
сваімі...
Ды адштурхоўваюся ад сьцюдзёнай паверхні...
...........................
Не, пакуль што. Пачкай трохі...
          ***

          Кунстшцюк каханьня.
Як заўсёды прыціснуўшыся
адзін да аднога так,
што нашыя целы ствараюць
нейкі кунстшцюк,
бачым адзін й той жа сон –
разам за рукі, як дзеці,
бяжым да долу
па мураве сонячнай раніцай...
.........................
Больш ня бачу добрых сноў...
Мніцца – ўсе адгледзіл разам з табой...
          ***

          Незнаёмая хвароба.
Няабгрунтаваная дабрыня,
аднаскладныя адказы “так – не”,
налітыя крывёй зенки...
...Нейкая незнаёмая хвароба прычапілася
нібыта я – вавёрка, нібыта –
састарэлы ці нават здурнелы...
.........................
Гэдак я існую без цябе...
          ***

          Жыцьцё як заклік.
Жыцьцё – гэта сапраўдны
заклік да паўстаньня,
бо яны апануюць нас,
зьняважаць, потым – заб’юць...
Яны – моцныя, рухлівыя, цітана-магніявыя...
А мы – кволыя, мяланхалічныя,
нават дыпрэсыйныя.
Палохаемся цемры, крыві, адзін аднога...
....................
Пасунься бліжэй – хутка засьвітае
ды неруш замуцяць
птушыныя сьпевы...
          ***

          Лісты Тудой.
Нейкая журына авалодала –
марную гадзіну за гадзінай,
здзьмухваю з галінкі лісьцьце...
...Яно как лісты бяз адрасоў.
.........................
Адрасы ня патрэбны –
бо Тамака толькі ты,
а Тутака – толькі я...
          ***

          Сьпеўная птушка.
Але ж добра сьпявае халера.
І ўранак і ўвечар...
Што раз абяцаю сабе
Адведаць гэтую мясьціну...
Ды нешта перашкаджае...
Ўтыкаюся ў справы...
.....................
Падыходзіш да нябачнага сьпявуна –
не заўважае...
......................
Сьпявае таму, што гэта яму патрэбна.
Каб яго слухаць мне патрэбна ты.
         ***

         Зьнічка.
Зьнікла...
Калі бачу зьнічку, ведаю –
да тваёй старонкі...
.................................
Пакуль што зьзяю
чырвоным сьвятлом на брудным
небасхіле...
Пакуль што...
          ***

          Няўралептык.
Няўралептык хлорпрацяксен,
антыдыпрэсант лядзісан,
Гуртоўны гіпноз дзе араць як
пацярпелы – “сыдзі хвароба!”...
...........................
Ведаеш – я толькі зараз зразумеў
глыбіню твайго адчаю,
людскую жорсткасьць
ды сваю дурноту...
         ***

         Галота цела.
Засмучваеш галотай...
Рэжуць вока поўныя грудзі...
Прыродная сівіца –
“хадзі бліжэй”...
...Чуваць воцатны пах.
.................
Й рука мая хапае пустату...
          ***

          Драбінка.
Ўноч, моцна датыя,
вярталіся дадому з вясельля.
Нам сьпявалі ўдагон – “вярціцца галава.
Ледзь стаю я на нагах,
але ж я не п’яна...”
“Што яны пяюць?” – пытала ты...
......................
Ды я ўхапіў цябе на рукі,
лёккаю як драбінка...
          ***

          Шалёны супакой.
Мяланхолія апанавала...
Даравала мне блакітныя вены,
пашырыла зенкі...
................
Дык дадай жа
салодкай горачы,
бязлітаснай дабрыні
ды шалёнага супакою!..
          ***

          Ў зорачнай сьцюжы.
Лётаеш бязспынна ў зорачнай сьцюжы...
.........................
...Пазбаўляю сябе ежы,
калашмачу сон на дробныя аскепкі...
..................
Хутка,
хутка спаткаемся...
           ***

           Нябачная прысутнасьць.
Галеча. Пустадом’е.
...Значна лягчэй вытрымаць гэтае
чым дабрабыт.
...Дадаць толькі твой голас,
грукатаньне посудам,
хуткія крокі...
........................
Нябачная прысутнасьць –
гэта й ёсьць відавочная нагода
каханьня...
          ***

          Вастрыня пачуцьцяў.
Ізноў адчуваю вастрыню пачуцьцяў...
Чую ледзь чутнае, бачу нябачнае –
пахі, галасы...
.....................
Абхапі – эленіюм рэчавіснага...
Джала жалю – джыгай...
          ***

          Чаканьне каханьня.
Ўзруш мяне – натхненьне,
зьняваж цела. Папхні сэрца.
Каб чыстыя словы
пацеклі з дыха
ды апынуўся ў далечы,
няважачы, нябачны...
Зрабіўся кропкай геямятрычнай....
...Але ж каб думкі мае
былі чутны кожнаму.
Нават бяздыхнаму...
Нават праз час...
Нават Тамака – дзеля
памёрлых ад часу,
ці ад нясьцерпнага чаканьня каханьня...
           ***

           Ўзіраць на сонца.
Гэта магчыма, калі –
заплюшчыш вочы ды
зхрэсьціш рукі на грудзях...
Тады сонца зробіць звонку веяк
прывабны малюнак, ў якім
згадваецца Мінулае ды Наступнае,
твой твар,
празрыстая шыя...
...Моўчкі ўзіраеш на нешта
скрозь мяне...
Потым сыходзіш. Нават ў мроях
ня затрымаць...
.......................
...Таму расплюшчваю вочы дзеля
сонечнага праменьня...
Калі так – пазбаў мяне зроку!–
бачу дыхам...
          ***

          Той дзень.
Калі ўжо нешта пачую –
гэй, маўклівы Сусьвет!
Адгарні старонку "Сёньня"...
Далей... Далей...
Пакуль ня ўбачу сонячны дзень,
транвайны прыпынак
побач з піўнiцай...
...................
Дзень нашага спатканьня...