Смак гумы

Александр Мурыгин
          Смак гумы.
Гукі мовы.Смак гумы.
...........................
Менск – мясьціна пацалункаў.
Калі піянтосы ды нішчанкі
нагадваюць аб часінах Вольнасьці
й нават Непадлегласьці –
надыходзіць сьвята...
.....................................
Вакол сьметніка – апранак нябожчыка...
Дзюравыя шкарпеткі поўзаюць па хаце...
......................................
Добры сабака завітаў на сход,
ліжа пустую далонь...

           Прышчыляныя вочкі.
Брыдкае шмаргоцьце – навакольнае асяродьдзе.
Вашая праўда ды нашая сапраўднасьць.
Сьвятло лічым за добрае –
а як вытрымаць,калі ў вочы?
Зьдзіўляны дзівак – аніколі ня бачыў;
аднае бабак здурнелых,калі вандраваў
наваколак Смалявічаў,
мабыць ля Пятровіч?
Кідаюцца гаўном,кажуць – так трэба.
Раззлуюся – дык ня трэба й хлеба...
Колькі ж вас – прышчыляныя вочкі?
Нейкая мятусьня – лавілі парася.
Гуртуйцеся пулькі вакол бабулькі...
........................................................
Здыхаю – але варушуся.
Нешта ня сэксуецца – толькі бздіцца...


          Трохі цішэй.
Зьмяню кватэру на жыцьцё!
Ўладары дамовых кніг –
барані вас ад вар’ятак
ды дачок службоўцаў...
.....................................
Дробныя рэчы хаваюцца...
Апошні раз азіраюся.Ўсё.
Далей – жыцьцё...
............................
Сходы ўздымаюцца як конік...
Мусарахоп глынае сцулі...
Начны ўздымальнік сьпяшаецца...
Трохі цішэй.

           Тычуць.
Тычуць адзін адному.
Ты – гавораць .Я злуюся
з гэткага звароту –
ну вядома мы – тыбыльцы!
.........................
Ці ты? – запыталі ў ЯГО.
Дык ЁН моўчкі пракрочыў
скрозь нас;з бліскучымі рэбрамі...


           Напой з пацукоў.
Пакаштуем.
.....................
...Ня горшы за іньшыя –
з бізуноў,з смуродных парцянак,
з гумавых палак,
з попелу надзей...
................................
Калі зачыняюцца дробныя крамачкі
й раптам зьнікаюць бамжы,
здаецца мы напрыканцы сьвету
й трэба маліцца...
............................
Ніколі не палюйце на пацукоў!


          Шмат сала.
          А беларусы нікога ж не маюць,
          Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
          “Я не паэта.” Я.Купала

Аднойчы пачуў –“ кавалачак сала”.
Ано ўзьняўся – “Не даражэнькія,
сала павінна быць шмат!
Таму што яно...Разумеяце,
сала – гэта шмат чаго...”
.......................................
Шмат сала маёй Радзімы,-
гучыць!


          Эротыка супраціву.
Ноч.Ўзброяныя рымзаюцца ля ганку
майго я...
 Падпіраю вушак,
апрануты толькі ў доўгія падштанкі...
Пакоцаныя муры сыходзяцца
ў ня вытрымаць яскраваю кропку.
Там.Далей.Дзе Дабрыня ды Воля...
Кнігі ў кардонках з-пад дабразычлівай дапамогі
падбухторваюць мяне да шалёнага учынку...
...Гэныя таксама радзяцца...
Рацыя раптам кідае хуткаю чорнаю
маланачку –
нібыта мірганула піянае дзяўчо...
Эротыка супраціву!
.....................................
Ракшасы адлётваюць.
Абасцаныя сходы лыбяцца ўдагон.
Я таксама.
Не. Ня сёньня...


           Пакуль я на волі.
Падышла.Моцна піяная.
Маладая.Ў металічным строі.
Папрасіла на піва.Я адмовіў.
Казала што на паесьці.Ізноў адмовіў.
Казала што жыдоўка.Я раззлаваўся.
...........................................................
Ноччу прывідзілася
што мяне “здае” сябр дзяцінства...
Потым зьявілася “былая” – аблокі ёй пухам...
Зразумеў – мяне папярэджвае
востра-празрысты Паралельны Сьвет.
Мая карма пагоршылася.Дао нябачны.
Каты ня подыходзяць з хвастамі ўгору.
Маленькае сабачанё адводзіць карыя вочкі...
Ці я пераўтвараюся?
Ці набліжаецца жахлівая мятамарфоза?
Ратуй Кафка!
......................
Дайшло...
Дзякуй нябачны Абсалют!
Закахаюся ў металістку.
Зраблю ёй добрае дзіцянё.
Залічуся ў праўднікі!
Пачну мыць рукі пасля прыбіральні –
каб не разносіць мелкаствораў.
Абяцаю.
Пакуль я жывы ды на волі.


            Мэтры абяцаныя.
Нешта вялізнае здохла на Тым Сьвеце.
Зьявіліся разам –
Архымед з доўгім валосьсем па пузу,
Гэр Ляйбніц дыхаў праз жалеззе
штучных зубоў –
выраб сьляпога зубалекара Левапольда
Годфрыда Трупянпупера,
нейдзе ззаду шморгаўся гяніяльны Канторовіч...
Чулася на розных мовах – “гросауфгабэ...,
мэтры агульнай плошчы...”
............................................
Яны нагадвалі АМАП падчас разводу,
таму я залупіўся –
“вольн зі нох лебен,шмутцыге швайнэ?” -
словамі,якімі Фрыдрых Вялікі
кідаў ляндскнехтаў на нябачна-жахлівыя гарматы.
З якой нагоды? – дзівіцца навуковая дурнота...
А я разумею!
Ён абяцаў ім Адвечнасьць!
...............................................
Але што ні прыбачыцца шматдзетнаму
аліментшчыку...

          Ніхто.Нідзе.
Гэта мы – стомляныя чаканьнем
ў бязконцых чэргах,
барацьбой за ўжо непатрэбныя
жыльлёвыя мэтры,
зьмерзлыя ды сіпатыя ад
мітынгавых слоўганаў...
.......................................
-Пачкай,
зьбій сьнег з каўнера...
Ды пойдзем далей...


          Амаль бязсьмяротныя.
“Ад імя...такім чынам...ўлада...яны...”
Пайшла трэцьця гадзіна сходу...
На сваёй сьліве бачу вялікую кроплю...
Нешта шукаеш ў торбе.
Й мы бачым ў тваёй закарчанелай руцэ
хлеб!
............
Мы елі яго.Адразу ўпэўняныя,
амаль бязсьмяротныя...


          Загад “адставіць”.
Стаміліся пасля марш-кідку...
Разматалі парцянкі...
Пакідаліся хто-дзе...
...Ды знянацку засьпявалі.
Ня памятаецца ўжо...
Спачатку нешта сумнае.
Потым сваё...
....................
Пакуль ня пачулі – “Адставіць!”


          Дзембяль.
Афiцэрскi дзембяль.
...Кiдалi у' столь.
Ратуйся як хацiш!
Маёр цалавау' ледзь не у'засос
папярэд шэрагу...
Пiлi.Сьпявалi.Развiтвалiся.
...................
...З маладосьцьцю.

 
          Памерці ад шчасьцьця.
Бачу памерлых.
Клічуць да сябе.
Не згаджаюся – лепей застацца
харом з кардонкі...
..............................
З часам будуць ганарыцца...
Зробяць шыльду:
“Ў гэтым панельным даму
жыў ды памёр ад шчасьцьця
водны з нас.”


          Пярліна асуджанага.
Пярліна асуджанага – пярловая каша...
...На вадзе,
трохі нядавароная,трохі нясоляная...
Але ж гарачая,аж лупіцца нёба!
.............................
Калі буду канацца – паклічу:
“Кашулю мне,браце,белую
ды кашы пярловай хутчэй,
й каб пагарачэй!..”


          На другі бок.
На “падпалах” ўзьнялі “літар”.
Потым сьпявалі.
Потым,позна ўноч,
пакідаліся на драўлянаю падлогу
адзін ля другога –
ранкам “этап”...
Ранкам каму-куды,абыдзённасьць...
...............................
Ніколі ўжо ня ўсхвалююся як
таёй ноччу,
калі ясная зорка зьзяла
паміж рэяк “налычніка”...
...Ува сьне
асуджаныя разам перакульваліся
на другі бок.


           Ня шкадуйця!
Ня шкадаваў ніколі ані грошаў
ані мэтраў...
Жыцьцё ня назапасіш!
.......................
Пэўна ў пекле буду блажыць –
ня шкадуйця дровы – нячысьцікі!


          Запавет нумар сем.
Калі падохну – кіньце
сярод жывел,
на раівонным быдлапаховішчы...
...Каб груган павольна падышоў
выдзяўбці зенкі лякірованай дзюбай,
каб здзічэлы сабака адарваў
шматок чагосьці,ўпершыся лапай...
...........................
Каб лётала мая душа над усім
маленькай птушкай
ня ведаючы ані зімы,ані тугі...


          Мова гонару.
Паразмаўляй са мной неяк па-іньшаму...
..........................
Калі ласка!Ведаю мову гукаў.
Яшчэ?, -
гэстаў,мову доўгага маўчаньня.
Яшчэ – ўцёку ды звароту.
Нават мову пугі ды гумы...
...........................
А ці чула ты мову гонару?..


          Вольная воля.
Бачу.Порхаеш бязтужным матылём
па-за чорнай рысы спяцвызну...
Яшчэ й крывішся здалёк...
Мяханічным мышам крочу
Ўздоўж бязконцага радку...
.......................
Вярціцяся шкляныя дзьверы!,
намотвайце ў Справу...


           Нумар 010347.
Не знаходжу.Згубіў.А дзе-калі?
Мабыць калі драпаў ад амапаў?
Ці яшчэ раней,калі адштурхнуў цябе адным
бязлітасным словам?..
....................................
Аць!Вось ён – партквіток нумар 010347.


            Сярэнявая iмгла.
Мяне чакалiпад Каляды.
Я зьявiу'ся праз пяць гадоу'...
Дзецi у'зiралi зпадлобку.
У' шафе - чужая вопратка.
Вакол - незнаёмыя рэчы...
Што рабiць?А сьпяваць!
"Сярэняву iмглу"!
...................
Гэць лiха!


            За доўгія кішкі.
Ці ня занадта доўгія маем кішкі?
...Палову адцяпалі – й хапае
на нашу родную страву –
кашу з кіслым хлебам...
..........................
...Калі спаткаю зтлушчанага,
дам рады – “Адматай кішок,сваяк!”
...Ды зробішся падобны –
Хударлявы,рухлівы ды злы...


           Падхапі мяне.
Бацька скалечыў чарапаху,а нас – бязхатнасьць.
Гэць – куляюцца чаркі з нафтахіміяй...
Куды ня зойдзеш пасцаць – ваніць...
Нешта добрае чакае на прыпынку –
ў празрыстай сукенцы...
Хутчэй хапаць адзін аднога за доўгія рукавы!
Бо пакуль дакульгаеш – ўжо расхапілі...
Карагод ля банкамату!
......................................
Й мяне падхапі,звычайнае жыцьцё,
сваімі вострымі кіпцюрамі...


          Дрэнны прыклад.
Возьмем,напрыклад,калідор...
Ты йдзеш.Спадзяваешся.
Бачыш нават зьнікомыя адзнакі.
Разумееш сэнс ўсьмеху,гукаў...
Вакенцы – як дробная бялізна,
развешаная да просыху...
...Ці Лёс рыхтуе пачастунак?
Яшчэ паўадварот...
Вось ён – твой Сьвет!
..................
Імглісты,сьціснуты,сьцюдзёны...


          Пустое полымя.
Мяне заўсёды палохае гэны сон:
басы,ў сьнезе,сярод разбурань...
Яшчэ паспрабуй,пустое полымя,
мяне абагрэць...
Ато – ўяві – прага да непатрэбных ухвал...
.....................................
Зноў час цягнецца як нітка.
Як тая – в’ецца ўздоўж шыі...
...Застацца хаця б пакутнікам.
...............................
Калісьці я выпрастаюся з пятлі
як полымя!
Ведаю глупыя словы – “люстра душы”...


          Залацісты адлітак цела.
Цела – залацісты адлітак,
трохі ружовы звыварату...
Трымае наступствы катаваньняў,
таксама шво ад каханьня...
...........................
Паспрабуй радзіць!Потым ўжо
размаўляй на пшэцкай мове кулі...
...Ты – маючы адныя нулі
напрыканцы радку “нарадзіўся-памёр”...


                Будова стагодьдзя.
Абартарый – будова стагодьдзя.
Праз колькі там гадоў – ані чалавека.
Адныя колбачкі ды шарыкі
на абодзьвух паўшар’ях...
Ўсё моцна спрасьцілася.
Адсюль – неўрасьцянія
ў выпадкова зацяжарнічалых...
Замест кансультаваньня – ўслаўленьне.
Здымкі ў часопісах сьвету –
вось новая Дзеўка Мар’я!
(Аклікалі ўпрост – Манька
пакуль не панесла ад Сьцяпана...)
...................................
Будучыня – сапраўдная пачвара.
Таму даражэнькія аб’яднайцеся па парах.
Разлічвайцеся сэксавай дзеяй.
Рвіце адзнакі адрозьненьня,
бо ў будучыні ня будзе розьніцы...
.............................
Хаця б на ўскраіне ўтрымацца...
Я блажую.
Мне – прапануюць баяцца...


          Гяройскія прусы.
Пасля патравы прусы
паўзуць да гары.Цяжка,
як калісьці ўзыходзілі на Гальгофу людзі.
...Потым,пад стольлю,перасоўваюцца ў кут
не палохаючыся мяне,
які ўзірае на йіх з павагай ды здзіўленьнем...


          Мясьціна нахабнікаў.
Я адведаў некалі гэтую масьціну
Й бачыў муры з вогненай цэглы.
Сонца,як квахтуха,садзілася на будынак.
Я чакаў,што пэйсатыя жыды
ў чорных доўгіх ляпсэрдаках
выйдуць разам й прамовяць:
“Мы застанемся.Вы – як хаціце...”
Але ніхто ня выйшаў.
Піяныя поўзалі па двары
як па-за рысай абароны...
.......................................
Ў гэтай мясьціне адусюль бачна рака.
Таму мусіць ўсе трымаюцца вельмі нахабна...


          З надрукаваным адрасам.
Бацька рве наступны ліст –
ізноў бязглуздзіцца...
..........................
Доўгі час носіш ліст,мілае дзяўчо,
але ня кідаеш ў скрыню...
Трымай прыгожую паштоўку
з надрукаваным адрасам – Да Бацькі...


           Лузяры пяюць.
Ці чулі?Не?Й не пачуеця...
Бо вы – “нязразумелыя”.
...Бо гэта й ня сьпеў...
Гэта – сказ!
А калі не хапае слоў –
Ўпрост маўчаць...
Й тэма працягваецца ў кожным.
Таму што яна – агульная.
..........................
...Як агульныя йіх думкі,прага
ды лёс...


           Пералік сяброў.
Пералічваю:адзін,другі...
Нікога ня засталося...
Кагосьці засмактала чужына...
Палова – ў нябожчыках...
А далябачнік ды ахладжальнік –
якія ж гэта сябры...
..............................
Ня пазбаві,Божа,сваёй літасьці –
надышлі шмацьця бяз дзюрак,
моцны левы чобат
ды вялікі кубак добрага чаю...


          Лямінявая лыжка.
Чаруеш,харчуеш мяне – прыгажуньня!
Ня маю лепшай сяброўкі.
Ды ўжо пэўна ня буду мець...
Гавороць – нягэгістая нейкая,ня блішчыць...
Ну няма паратунку ад дурняў!
...................................
Хаваюся ад дажджу ў каўнер як чарапаха.
Валачуся ў калёне,ледзь трымая ашалелы сьцяг,
ці сумую сам на сам...
...А лыжачка са мной!


           Прывабны ды гаўнянакрылы.
Дзяпрысьняк.Цяжка
бачыць як яны займаюцца мудатой...
“Жывуць” – па-йіхняму.
...Размаўляюць.Але словы умысныя.
Спрабуюць наблізіцца.
...Адхіляюся.”Кроч далей – зкарэлая манда!”
.........................................
Анічога ня трэба – найвялікшая сапраўднасьць.
...Паспрабуйця дзяпрысыйнага стану –
ды ўбачыця сьвет насамрэчны!
Ды ўжо ня паблытаеця з гэнай дрысьнёй...
Абдоўбкі ды адпіткі ня робяць благога,
бо знаходзяцца ў шклянцы свайго “Я”,
дзе ўсё насапраўды,нават сустрэтая
размаўляючая мурашка –
Маю “кропку”.Улётная рэч!
Ляцім разам –
мой прывабны гаўнянакрылы хрушч...


          Зьваночак.
Была дзіўна што ты размаўляеш,
бо нагадвала птушку...
Птушку з Шанхаю,калі
дасьпявала мялодыю маёй мабілы...
- Як зваць?Адказала – “Натальля”...
- Не,сапраўднае...
- Цзынь.Ранішні неруш па-вашаму...
.........................................................
Ўспамінаю цябе,
калі чую дзесьці зьваночак...


          Ў.
Верш – гэта адрода нямагчымасьці
моўчкай вытрымкі...
Гэта хуткі шлях сярод разбурань
да адзінага ацалелага будынка –
вялізнай вежы градзірні ЦЭЦ.
Гэта калі мы ірвем кветкі
пярсьцёнкамі ног каб
скласьці вялікую літару Ў...
Тлумачэньні нямагчымы.Яны
як шыкоўнае футра
на сапраўднай раскошы –
голага цела маладзючкі...
...Ад яе застануцца два праталка,
Й абодва ў выглядзе літары ў...


          Пляшучы флямінга.
Пляшуць рэчы ў маёй руцэ...
Гавораць гэта – праява хваробы Паркінсона.
Але чаму плясаць – хвароба?
Ці ня ратуюць плясы ад чумкі
дыктатуры?
Ці ня забіваюць маленькіх
Істот-яфрэйтараў?..
...................
Ён просіць літасьці.
Атрымлівае – аднае грошы,
прыплясваючы на сьцюжы як...
як флямінга!


          Да Язэпа.
Зусім ня зьменіўся сьвет,дружа Язэпе,
ў галоўным – ў колкай асалодзе жыцьця...
Сьцежкі Віцябшчыны вузкія,
хаткі чорныя,яблыні вялізныя...
Й ведаеш,дасюль патрэбны твае малюнкі
людзям болей за ўладу...
.......................................
Як й сонца,ўнізанае бегамі небакаменьняў...


          Маленькі ды верны.
Зьявіўся знянацку –
нешта пісканула ля нагі...
Ледзь заўважыў – шчанё...
...Тк й пазастаўся маленькім.
Але ж верным!
............................
...Адвезлі  ды пакінулі нейдзе ў лесе.
Маленькага ды вернага...


          Забарона жыць.Псыхлякарня.
Забараняецца:
кранацца вадападводных трубаў,
глядзець напрамкі на сьвятло,
скардзіцца ды пытаць аб нейчым...
Гэта...
Гэта сапраўдная забарона жыць!..


        Трэцьцяе вока.
Ніяк ня сустрэнямся.Нашыя шляхі
ня перакрыжоўваюцца
хаця ж бяжым вакол тоесамага –
вакол асноўнага інстынкту,які
хаваецца нейдзе ў думкаці...
Вакол – пялёсткі вухаў...
Псуецца зрок.Гляўкома.Але ж
трэцьцяе вока зырыць як сьлед!
...Твае пошукі шчасьцьця сярод
паліц супяркірмашу,ўтоўканых
ежай ды напоямі...


          Чэлавекі.
Чэ,чэ.чэ.чэлавек!Так трэба пісаць
ды вымаўляць...
Ды лісток кокі лічыць найвышэйшай ўзнагародай...
Кожнае паўстаньне калісьці заняпадае –
але дробязі хаваюць ўспамін аб йім.
Ці хутчэй гэта робяць словы.
...................................
Слова – гэта нічога ня важачае калібры.
Лётае ўв адзінаццаціпамернай просторы
каб знянацку адродзіць адразу ўсё –
нават прэлыя шкарпеткі камандантэ,
якія ён сушыць ўнанізку на “калашу”
пад нязьнікомы зум гнюса...
....................................
Аб нас будуць нагадваць толькі сьляпыя
мандаты,фоткі ў навуковых працах,
на якіх мы няпазнавальна прыгожыя,
няверагодна маладыя...
Ды што казаць – чэлавекі...
Чэ...чэ...чэ...


          Пахаваць сэрца.
Недасяжная далеч...
А калi адштурхнуцца?
...Ляцi далей!
Бяз звароту.
............
Дзе пахаваць свае сэрца?
...Маёнтак дзеля сэрца,
кляштар дзеля вуснау'.
Яшчэ - захаваць вочы
на вялiзнай блiскучай вежы...