На поуднi над хатай...

Юрий Боровицкий
***
На поўдні над хатай
Вісіць маладзік –
Вялікі, рагаты
І востры, як штык.

Ён слухае спевы
Зямных салаўёў,
Глядзіць на пасевы
Жытоў і аўсоў.

Ён дзівіцца з хмарак,
Што нізка плывуць,
І з голых русалак,
Што хлопцаў завуць.

Ён свеціць адбітым
Ад сонца святлом,
Сваім знакамітым
Ліе серабром.

І тыя наяды,
Жыты, салаўі
Святлу яго рады,
Як рады зямлі.

На поўдні над хатай
Вісіць маладзік,
Да хаты гарбатай
Як быццам прывык.

22. 05. 2018 г.