Першародны грэх

Станислав Шастак
Калісьці, многа год назад,
Стварыў зямельку Бог:
Лясы, палі, балотаў рад
І сеціва дарог.

Стварыў ён птушак і зьвяроў
І кожны від па пары.
Казюляк, рыб і камароў,
Вятры, дажджы і хмары.

Каб дзень быў, сонейка стварыў,
I ноч, каб зоркі ззялі,
Сон апасля яго змарыў
І ў сне ён мроіў далей.

Заўважыў ён, што прыгажосць,
Якой стварыў так многа,
Цьвіце шчасліва ўся як ёсць,
Не славіць словам Бога.

Нектар п'юць пчолкі, а зьвяры
Жыруюць дрэў пладамі,
Кроў смокчуць мошкі, камары
І ў харч йдуць птушкам самі.

Жыццё ідзе так з году ў год.
Як роўная дарога,
То ёсць жыцця кругаварот -
Ні мала і ні многа.

Сасьніўшы гэты вешчы сон
Бог ссочыў промах дробны:
"Зямлі патрэбен хтось, каб ён
Быў на мяне падобны!

Але, каб мог ён размаўляць,
І за дары прыроды,
Каб не стамляўся праслаўляць
Мяне ўсе дні праз годы!

Каб кожны плод, глыток вады,
Што паднясе да рота,
Яму б напомнілі  заўжды,
Што ўсё - мая ж работа!"

Ад мыслі тэй у галаве
Прачнуўся Бог раптоўна:
"Ствару мужчыну! Хай жыве
І будзе ўсё чароўна!"

        *     *
           *

З зямлі загробшы жменю гліны,
Зляпіла майстрава рука
Правобраз першага мужчыны
Яшчэ бясплоднага пака.

Ляжаў ён там у райскім садзе,
Як труп, бо і дыхнуць ня мог,
Ды тут гасподзь яму прыладзіў
Жаданняў орган паміж ног.

З мадэллю Бог чуць разьмінуўся,
Бо органа не меў ён сам,
Але, падумаў, усьміхнуўся
І выгукнуў: "Жыві Адам!"

Ад духу божага павеву
Залыпаў наш Адам вачмі,
Зірнуў направа і налева,
Так, як належыць між людзьмі.

Кругом яго зьвяры і дрэвы,
Дзед з барадою каля ног,
Ліюцца розных птушак сьпевы
І пахне сонейкам мурог.

Рака шуміць на перакатах,
Зьвіняць над ёю камары
У вербаў ды алешын шатах -
Герольды цёплае пары.

Усё без турботаў расцвітае
І радасцю жыццё кіпіць.

- Адам, агледзеўшысь, пытае:
"Тварэц!А мне тут што рабіць?

Тваёй заботаю сагрэты,
Прашу цябе я  напярод,
Каб сэнс жыцця майго і мэты
Ты мне акрэсліў хоць на год!

Бо не магу я бегчы шпарка,
І не прыўлашчу вуха сьпевам,
І не змагу сьвяціць так ярка,
Як тваё сонца сьвеціць дрэвам.

Ты ўсё зрабіў так гарманічна,
Праект давёў да завяршэння,
Што для мяне і сімвалічна
Я ў ім не бачу прылажэння!

Бо ты стварыў усё да пары,
Як уяўленне пекнаты:
Лясоў вялізныя абшары,
Прадонні мораў, край пусты

Дзе ўздымае вецер хвалі
Пяскоў сыпучых да нябёс!
Скажы, са мной што будзе далей?
Які мяне чакае лёс?"

         *     *
            *

- Бог:
"Цябе стварыў сабе падобным!
Табе надаўшы воблік мой,
Хацеў, каб гімнам непадробным
Мне дзячыў летам і зімой!

Каб жыцця кожнае імгненне
Мяне жадаў ты праслаўляць,
Прыняў я труднае рашэнне
Жаданняў орган табе даць!

Каб ён твае ўсе думкі мроіў
На працягу даўгіх гадзін,
Пазнаць каб змог ты ўсё жывое
І ўжо ў пары, не адзін!

У сок пладоў с пазнання дрэва
Я палажу тваю рабрыну,
Мой дух яе ажывіць. Ева -
Так назаву тваю жанчыну.

Ды пакляніся мне на месці,
Што з ёй не будзеш аніколі
Плады з пазнання дрэва есці,
Бо праганю ў чыста поле!"

На гэтым скончыў павучэнне,
Ад стомы бо захроп Адам.
Рабрыну выняў у імгненне
І з дрэва плод расціснуў сам!

Бог сплюнуў тры разы налева
І на рабрыну дзьмухнуў ён...
Цуда красуня, каралева
Зь яе паўстала нібы сон!

Як матылёк ляцець гатовы
Валосся дымны вадаспад,
Чарней за крылы чайкі бровы,
Ў вяночку зь вішань зубак рад!

Зазьзялі вочкі малахітам
Ды так, што не стрымаўся Бог,
Нагнуўся ён і штось забыта
Рабіў паміж чароўных ног!

Хаваў ён там плады пазнання
Ў яе чароўны уваход,
Каб жар ад пачуцця кахання
Не спапяліў сад-агарод!

Пазбыўшы гэтыя заботы
Закрыў Бог фігавым лістком
Яе цудоўныя кляйноты,
Бо ўжо Адам канчаў са сном.

          *     *
             *

Калі ж Адам зусім прачнуўся
І к Еве павярнуўся сам,
То Бог аж ад падзяк сагнуўся
Што слалі Ева і Адам!

У жарсці ўдзячнага напеву,
Каб большай не зрабіць бяды
Бог шыбануў к пазнання дрэву
І ўраз атрос усе плады.

Зірнуў направа і налева
Сабраў хутчэй іх у прыпол
І страсянуў яшчэ раз дрэва
Каб плод апошні ўпаў на дол!

Задавалёны той работай
Плады да хаты павалок.
Як знік з вачэй Ева ўпотай
Сарвала фігавы лісток!

Паклікала Адама ціха,
Каб ён хутчэй ёй дапамог,
Бо штось гарачае, як ліха,
Схаваў тварэц там паміж ног.

        *     *
           *

Якім пуцём ісці да мэты,
Адаме ведаў,як вiдаць,
Падняў ён член жаданняў гэты:
"Спрабую зараз ім дастаць!"

Раскінуў Еве шырэй ногі,
Каб орган увайшоў якраз,
Ды не знайшоў прадмет трывогі,
Таму засунуў яшчэ раз.

Ад пошукаў аж млела Ева,
Ёй сніўся найчароўны сон!
Хвалу тварцу магутным сьпевам
Ўзнясла! І тут з'явіўся ён!

Расчырванеўшся ад гневу
Бог выгнаў іх у чыста поле,
Хоць не падходзілі да дрэва
Не елі тых пладоў ніколі!

          *     *
             *

Сябры мае! Вам раю я
I сэрца слухаць,а не толькi бога
Каханне - гэта стрыжань быцiя
I кроў яго не мала i не многа!