Засыхае мая улюбёная яблыня...

Юрий Боровицкий
***
Засыхае мая улюбёная яблыня:
Не збярог яе ўзімку, аб’елі зайцы.
Паліваю і ўспомніў, як колісь у Чапліне
Я каштэлю любіў, што расла на канцы

Агарода… Вялікай здавалася яблыня,
Ну, а яблыкі – смачнымі, быццам халва.
Засыхае… Ды памяць пра сад наш у Чапліне
Не засохла… Я буду цябе паліваць,

Мая мілая, шчодрая зімняя яблыня.
Буду, колькі ёсць духу, цябе гадаваць,
Як мяне гадавалі калісь у тым Чапліне.
Будзем разам дзяцінства сваё ўспамінаць.

10. 05. 2018 г.