Униз па трусавай нары

Мария Руслановна Шебанец
Чарговы дзень лячу ўніз
Па трусавай нары.
Мінаю шафы я абрыс,
Гадзіннік б'е стары.

Даўно заціх мой першы жах,
Зніжаюся далей.
Карціны бачу па баках -
Ёсць справа для вачэй.

Мне даспадобы больш за ўсё
Мінаць паліцы кніг:
Схапіць, забыцца пра жыццё,
Забыцца пра ўсіх!

Фінал. На іншую з паліц
Стаўляю дагары.
Чарговы дзень лячу ўніз
Па трусавай нары.

21.01.2018