Заклик

Мария Руслановна Шебанец
Ахіні мяне крыламі цемры,
Абудзі мяне ў свет небыцця.
Забяры з майго розуму шэрань,
Разбуры цяжкі прывід жыцця!

Абдымі мяне, быццам каханы,
Аднясі праз люстэрка дамоў.
Ацалення ад стомы паганай
Прагне чорная млявая кроў.

Абяры мяне для падарожжа,
Захапі ў свой салодкі палон!
Я чакаю, нібы ласкі Божай,
Адыходу ў спрадвечны той сон.

14.02.2018