Бездань

Мария Руслановна Шебанец
Найпрыгажэйшая цемра.
Найдасканалейшы змрок.
Цягне далоні з даверам:
- Гэй, прытуліся, сынок!

Ціха лунаю над прорвай -
Лёгкі празрысты абрыс.
Дыхае чорнае мора,
Цёпла зацягвае ўніз.

Шэпча раз-пораз чулліва:
- Гэтак, дачушка, ніжэй!
Бездань чакае цярпліва,
Гледзячы процьмай вачэй.

07.02.2018