Вяснянцы!

Станислав Шастак
Як жа хораша бачыць цябе
Сьмелай, юнаю ў бляску вакна
Казаць з радасцю ціха журбе:
"Заставайся надалей адна!"

Бо нарэшце сустрэліся мы
Сэрцы два, дзве душы ў адной
І не будзем знаць болей зімы,
Бо твой вобраз усюды са мной!

Не збаімся мы перашкод,
Не спужаемся грубых слоў,
Будзем разам ісці ўпярод
Падымацца, ўпаўшы, ізноў!

Пачуцця бог нам крылы дае,
Каб да мары змаглі ўзляцець.
Хай салоўка нам гімны пяе
Бо жыць молада трэба хацець!