Час зразорыу мой твар...

Юрий Боровицкий
***
                        Час яшчэ твару майго не зразорыў...
                                                                    Максім Танк

Час зразорыў мой твар,
Ды душу не зразорыў:
Маладымі вачамі
Гляджу на вясну,
На палеткі, лясы
І на яркія зоры,
І чароўную – сэрцам –
Я п’ю цішыню.

Не зразорыць нішто
Мае мары, імкненні.
Не адніме ніхто
Дзьмухаўцоў цеплыню.
Ў небе хмаркі плывуць,
Па зямлі – толькі цені.
Не сурочыць нішто
Ў маім сэрцы вясну!

05. 05. 2018 г.