Радасьцi крынiца

Станислав Шастак
За вакном пяюць дразды
Цінькае сініца
Наступае дзень святы
Радасьці крыніца.

Ўжо прачнуўся за вакном
Сонца прамень чысты
На траве гараць агнём
Расінак маністы.

Люстра возера, як сталь,
Не варушаць хвалі.
Цішыня зьвініць амаль
Ў паднябеснай далі.

На двары цвіце вясна
Краскамі буяе
Салавейка да відна
Яе апявае!

Роднай вёсцы з-за мяжы
Шлю я прывітанне,
Каб жылі не ў міражы
Міласць і каханне!