Ты ў гэтым свеце любы госць,
і свет дабром цябе вітае:
Даруе шчодра маладосць
і творцы ўсеабдымны талент.
Ты як успрымеш гэты дар?
Удзячнасць - лепшае, дарэчы...
Жыцця сапраўдны гаспадар,
Які ты возьмеш груз на плечы?
У разнастайнасці дарог
Свет палюбі, пакуль не позна!
Бацькі праводзяць за парог -
Як птушкі пакідаем гнёзды...
На крылах таленту ляці
Да новых не адкрытых зорак...
Там, дзе сусветныя шляхі,
Сустрэнь узнёсла лёсу золак!
Ты ў гэтым свеце любы госць,
і свет дабром цябе вітае:
Даруе шчодра маладосць
і творцы ўсеабдымны талент.