Даронiкум жоутыя зоркi...

Юрий Боровицкий
***
Даронікум жоўтыя зоркі
Расплёскаў ля хаты вясной.
Жаўцеюць яны на падворку,
Смяюцца, гавораць са мной.

Жыццё не здаецца мне горкім,
Няшчасце мяне не гняце,
Калі на падворку, як зоркі,
Даронікум буйна цвіце.

04. 05. 2018 г. 

Даронікум — род кветкавых раслін у складзе сямейства Астравыя.  Буйныя залаціста-жоўтыя кветкі часта вырошчваюцца ў садах. - Заўвага аўтара.