Сьвiтальная калыханка

Станислав Шастак
Прымі, як ветрыку павеў
Ты пацалунак мой!
Хачу каб ён цябе сагрэў
Сцюдзённаю зімой!

Каб абудзіў салодкі сон
І дзень прынёс шчаслівы
Пад срэбны жаўруковы звон,
Што неба шле на нівы!

Няхай табе ён прынясе
Зіхценне сонейка ў расе!
Хай пад салоўкі спеў світальны
У кужалі туману
Табе падкажа без абману,
Што ён - не развітальны!