Красавiцкi дзень!

Станислав Шастак
Прамільгнуў дзянёк вясёлы
За кампом
І сяджу я ў крэсле квёлым
Павуком.

Больш няма зусім ахвоты
Штось рабіць.
У бакі разгроб турботы
Каб ажыць.

На двары ж вясна буяе
Цвету бель
Навакол народ гуляе
Бродзіць хмель.

Дзе згубіў я рукі- крылы?
Куды знік Пегас?
Паляцеў бы я ў край мілы
У вячэрні час.

Ладна песню прасьпяваў бы
Зладзіў бы танкі
І красуням раздаваў бы
Вершыкаў вянкі.

Каб зіхцела, каб іграла
Маладая кроў!
Каб вясною расцвітала
Да жыцця любоў!

Эх дзянёк ты мой прыгожы
Красавіцкі дзень!
Хай даруе людзям Божа
Шчасцейка прамень!