Каб я ведау, як жыць! А сягоння сумую...

Юрий Боровицкий
***
Каб я ведаў, як жыць! А сягоння сумую
І жыву, як магу, як умею. Ці так?
Можа, вершы пішу я таксама ўпустую?
Ды не вырвацца з гэтага кола ніяк.

Каб я ведаў, як жыць… А сягоння працую,
Спадзяюся, што праца калісьці дасць плён.
Я жыву, і пішу, і па маме сумую,
І любуюся небам блакітным, як лён.

Каб я ведаў, як жыць… А сягоння малюся,
Каб дажыць да таго, як у яблыках сад
Прывітае мяне. І яму я здзіўлюся…
І тады зразумею, што жыў упапад.

29. 04. 2018 г.