Каб перажыць часiну лiхалецця...

Юрий Боровицкий
***
Каб перажыць часіну ліхалецця,
Хаваюся ў лугах, палях, лясах.
Хай не даносіць у цішу мне вецер
Благія весткі. На сваіх дзвярах

Падкову я павешу. Дзякуй маці
За тое, што адкрыла мне прастор,
І я цяпер у роднай, мілай хаце
Магу ляцець у думках аж да зор.

І дзе б ні быў, дадому я вярнуся,
Каб сад і сцены хаты прывітаць,
І песні пець для любай Беларусі,
І кожны дзень матулю ўспамінаць.

Каб перажыць бяду і ліхалецце,
У сосен і бяроз вучуся жыць.
Іх моцна гне, ім голле трэпле вецер,
Ды Беларусь не дасць іх паваліць.

29. 04. 2018 г.