Пра што пiсаць? Малюся Богу...

Юрий Боровицкий
***
Пра што пісаць? Малюся Богу.
Не, не цікава гэта вам!
Ці пра таполі і дарогу?
Ужо пісаў. Маім грахам
Адна на свеце ёсць дарога:
Няхай пра іх пачуе Бог.
Калі ж вы верыце у Бога,
Дык што вам пыл чужых дарог?
Змывайце пыл сваёй дарогі,
Свае грахі нясіце Богу.

27. 04. 2018 г.