На беразе вясны

Ядвига Довнар
На беразе вясны гарцуе дождж,
Смарагды траў схіляючы да долу,
І толькі аднаму яму вядома,
Хто спрытна зацугляе яго ўсё ж.

Але пад буйны нораў пападуць
Пялёсткі кветак, што расплюшчаць вочкі,
І па-дзіцячаму надзьмуўшы шчочкі,
У падарожжа першае ідуць.

І толькі пазалочаны прамень,
Прарваўшы хмарак цьмяную пялюшку,
Стрыножыць дождж, і сонца будзе гушкаць,
Ва ўлонні дня люляць вясновы дзень.

27.04.2018  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)