Менску

Татьяна Борисова 11
Калыхае ціха мары
стужка Сьвіслачы рахмянай.
Верхалінамі таполь
зелянее неба столь.
А драўляныя хаціны-
старажытнасьці ўспаміны,
прытулілісь галавой
ў непарушаны спакой.
І бялеюць востры вежы
ля будынкаў беласьнежных,
што як волаты ўзьнялі
свае целы ад зямлі.
Чырванее пан-Касьцёл
жарам-полымем наўкол.
Дакранусь яго цаглін-
не сумуе хай адзін.
Горад сьветлы і шырокі,
дзе брала свае вытокі
рэчка дзіўная Няміга,
прада мною быццам кніга.
Перагортваю старонкі,
адчуваю веліч тонкі,
подых даўнасьці былой.
Горад-казка!Горад мрой!