Д. Самойлов. Дуэт для скрипки и альта. Рус. Бел

Максим Троянович
Моцарт лёгка апьянелы да хаты ідзе.
Не дзівосна хваляванне, такі дзень.
І глядзеў узнёслым вокам на людзей
Кампазітар, Моцарт Вольфганг Амадэй.
Вакол лісця ліпы лёгкі - лёгкі звон,
Тая-ра тая-ра, ці-лі ці-лі - думаў ён.
Так, кампанія, напоі і лухта,
Але ёсць дуэт для скрыпкі і альта.
Хай бяруць яго мастацтва задарма,
Усе пачуцці ды і розуму тлума,
Моцарт Вольфганг, яшчэ здатны, у яго страсць,
Патрабуецца - усяго сябе аддасць.
Ох, і будзе Амадэю дома ўлёт,
І на цэлы тыдзень толькі чорны лёд.
Ні слоўца і ні ўсмешкі, немата.
Але ёсць дуэт для скрыпкі і альта.
Так, адплачвае за ўсё не памалу,
За весялосць і ўцеху на балу,
За віно, і за памылкі, дачыста,
Але ёсць дуэт для скрыпкі і альта.
 

   Перевёл Максим Троянович