Цвiтуць сады

Станислав Шастак
Цвітуць сады, а ты далёка
Як быццам тут і не была
Як быццам хмаркай праплыла
Над стараною дзесь высока.

Ноч асыпае бель цвятоў
У хмарах ззяе бліскавіца
І дождж нясе зямлі напіцца,
Змыць смагу з лісця пагатоў.

Ты кропляй першай навалніцы
Ціхутка стукнеш у вакно
І стане на двары відно,
Пялёсткаў бель засерабрыцца

Асыплюць вішні белы цвет
Пялёсткаў срэбраных завея
Хай успамінам сэрцы грэе
І душам хай нясе прывет!