Няма на небе нi хмурынкi...

Юрий Боровицкий
***
Няма на небе ні хмурынкі.
Няма гармоніі на свеце.
Галлё хтось паліць. Бы сняжынкі,
Уецца попел. Цёплы вецер.

Няма гармоніі душэўнай.
Энергіяй сусвету дыхай –
Няўлоўнай, вечнаю, нятленнай,
Празрыстай, непаўторнай, ціхай.

Галлё хтось паліць. Бы сняжынкі,
Ляціць, уецца попел белы.
На небе – ні адной хмурынкі.
Як камень, твар твой загарэлы.

Няма гармоніі на свеце.
Зрудзелыя на сонцы сосны.
Уецца попел. Цёплы вецер
Нясе ў сусвет – былыя вёсны.

20. 04. 2018 г.