Крыуды

Владислав Старицкий
Каханая, як раптам магло так стацца,
Што крыўды крануліся нашай душы?
Як нешта змагло праміж намі пранікнуць,
Парушыць красу, вецер нЕгі ў цішы?

Няўжо наша неба будзе аднойчы
Бяз сонца у цемры стаяць уначы?
І наша вясна, можа так стацца,
Зімой павярнецца - ўсе знікне ў глушы.

І снег з завірухай будзе, дзе зараз
Красуюцца кветак твае прамяні.
І замест цяпла твайго сэрца шчырОга
Іголкі марозу ўзыйдуць на зямлі.

Каханне агульнае больш не супыніць
Той поступ нястрымны - цемры ў душы.
Пяшчотнасць загіне, і слова "мілы"
Больш не узнікне ў нашым быцці.

Давай жа абдымемся, глядзя вачыма
У любыя вочы - у нетры душы,
І крыўды адпусцім, - каханне адзіна
Хай будзе у сэрцы, у нашым жыцці!