Вецер польны, вецер вольны...

Юрий Боровицкий
***
Вецер  польны, вецер вольны,
Вецер сіні, вецер шумны.
Вецер, як жыццё, раздольны
І, як смерць, такі бяздумны.

Вецер вее, вецер свішча,
Вецер хмары наганяе,
Падымае папялішчы
І галлё бяроз гайдае.

Вецер стукаецца ў вокны
І грыміць суседскім дахам,
Рве салому на валокны
І ляціць, ляціць з размахам.

Вецер вольны, вецер польны,
Як вясна, такі раздольны.

18. 04. 2018 г.