Гуртуймася, сябры...

Татьяна Борисова 11
Гуртуймася,сябры,
у адзіны,
загартаваны,дужы Чын,
каб спраўдзіць
мары аб Радзіме,
усяго сябе аддаючы!
Жыцьцё ня вартае нічога,
яно як пыл на бальшаку,
калі бяз Бацькаўшчыны,
Бога,
калі бяз Справы
на вяку.
А нашай Справай ёсьць-
адзіны,загартаваны,
дужы Чын.
Гуртуймася,сябры!
Ня згінем,
усяго сябе аддаючы.