Аб чым зязюля сёння кукавала...

Юрий Боровицкий
***
Аб чым зязюля сёння кукавала,
На што глядзела сумнымі вачыма?
Ёй у адказ другая рагатала,
Як мне ў адказ – няўдзячная радзіма.

Сярод палёў малы лясок лісцёвы –
Уся яе вялікая айчына,
Ці астравок – сярод балот – сасновы
Яе прытуліць, як матуля – сына.

Аб чым зязюля сёння кукавала
І горкія гады каму лічыла?
Ёй у адказ другая рагатала,
Бо сёння ж у яе і моц, і сіла.

На што глядзела сумнымі вачыма?
Радзіма і няўдзячная –  радзіма!

17. 04. 2018 г.