Юн Шу. Когда душа, обуглившись, остынет

Максим Троянович
http://www.stihi.ru/2018/04/05/729

Пісаць я часта стала пра пустэльню.
Яна мяне як-быццам бы заве.
Калі душа, апаленай, астыне -
У пясках магніт жыццёвы наяве.

Сыду я з караванам на ўзыходзе,
За гарызонт, у памяранцавы світанак вед.
Са мною  штось адбыецца ва ўзгодзе
Напэўна, рух планет...

Жадаю я прыроднай сілай насычыцца.
Хай усю мяне барханы паглынуць.
Мне ў выдмах будзе лепей заставацца,
Чым доўгі шлях шукаць і да сябе імкнуць.

У мінуўшчыну вяртацца я не хочу.
Пяскі дадуць загублены пакой.
Тут міражы і  залатое неба ноччу
Сябе не адчуваю я пустой.

Сыду я з караванам на заходзе, браце,
Дзе зорны  шлях мне лёгка адшукаць.
Калі душа жыве на аўтамаце,
Сябе  ёй будзе лёгка ашукаць.

   Перевод на белорусский язык